З гэтага навучальнага году ў Францыі ўведзены чатырохдзённы навучальны тыдзень для навучэнцаў малодшых і сярэдніх клясаў.
10 мільёнаў францускіх дзетак будуць вучыцца чатыры разы на тыдзень, гэта вельмі парадавала бацькоў, але выклікала нараканьні экспэртаў.
Захады адмяняюць непапулыряныя ранішнія ўрокі ў суботу. Апроч таго, агульнай практыкай зьяўляецца выхадны для дзяцей у сераду. Для вучняў старэйшых клясаў заняткі ў суботу захаваныя.
Апроч французаў, у Эўропе чатыры дні вучыцца невялікая колькасьць школьнікаў у Нямеччыне і Люксембургу.
0
0
0
0
0
0