Сярэдняя пенсія ў студзені—ліпені 2008 года знаходзілася на ўзроўні 351 тыс.107 рублёў, што на 26% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Памер сярэдняй працоўнай пенсіі ў жніўні гэтага года быў 394 тыс. 147 рублёў, сярэдняй пенсіі па ўзросце — 408 тыс. 327 рублей, мінімальнай па ўзросце (з улікам даплаты) — 226 тыс. 444 рублёў, сярэдняй пенсіі па інваліднасці — 357 тыс. 170 рублёў, у сувязі са стартай кармільца — 239 тыс. 20 рублёў, за выслугу гадоў — 540 тыс. 671 рубель, за асаблівыя заслугі перад рэспублікай — 601 тыс. 44 рубля. Сярэдні памер сацыяльнай пенсіі склаў 169 тыс. 770 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?