Буйны лясны пажар на поўдні Чарнагорыі успыхнуў праз польскага турыста, які, заблукаўшы, вырашыў развесці вогнішча ў надзеі прыцягнуць да сябе ўвагу. Пра гэта паведамляе партал Vijesti.
Сухое надвор'е і моцны вецер паспрыялі хуткаму распаўсюджванню агню. Сітуацыя аказалася настолькі сур'ёзная, што мясцовыя ўлады запыталі дапамогу ў харвацкіх ратавальнікаў. Барацьбу з агнём мяркуецца весці не толькі з зямлі, але і з паветра.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары