Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Сярэдні месячны брута-заробак у другім квартале склаў у Эстоніі 1242 еўра, што на 6,8% больш, чым у тым жа перыядзе мінулага года, сведчаць звесткі Дэпартамента статыстыкі. Пры гэтым на рукі работнік атрымліваў у сярэднім 1001 еўра ў месяц у другім квартале, паведамляе err.ee.

Адзначым, што падаходны падатак складае ў Эстоніі 20%.

Пагадзінны брута-заробак вырас у другім квартале на 8,5% да 7,5 еўра.

Рэальная зарплата, якая ўлiчваецца з уплывам індэкса спажывецкіх цэн і якая ўказвае на фактычную пакупніцкую здольнасць, вырасла ў другім квартале на 3,7%. Яе больш павольны рост абумоўлены павышэннем цэн на спажывецкія тавары.

Сярэднямесячная зарплата брута складала ў красавіку 1120 еўра (896 еўра), у маі — 1201 (960 еўра чыстамі), а ў чэрвені — ужо 1311 еўра (або 1048 еўра чыстымі).

У Беларусі сярэдні заробак за ліпень склаў 827,5 рубля «бруднымі» (гэта — 368 еўра «бруднымі», або прыкладна 320 еўра «чыстымі»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0