Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 5 верасня будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу месцамі па Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—19°C, днём плюс 20—26°C, у паўднёвых раёнах да плюс 29°C.

Заўтра ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём плюс 22—24°С.

У наступныя двое сутак, 6 і 7 верасня, па рэспубліцы чакаецца цёплае надвор'е.

6 верасня ноччу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём 6 верасня і ноччу 7-га пераважна без ападкаў.

Днём 7 верасня ў паўночна-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°C, днём: 6 верасня плюс 22—28°C, па паўдні да плюс 30°C; 7 верасня плюс 24—29°C, па паўднёвай палове месцамі плюс 30—32°C.

6 верасня ў Мінску — пераменная воблачнасць. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём плюс 25—27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?