У Мiёрскiм раёне расследуецца крымiнальная справа ў дачыненнi да былой буфетчыцы сельскага кафэ раённай спажывецкай арганiзацыi.

Мiлiцыянеры высветлiлi, што яна на рабоце, злоўжываючы службовым становiшчам, скрала тавары i грошы.

Сума страты, прычыненай арганiзацыi, больш за 13,5 мiльёна беларускiх рублёў. І гэта менш, чым за тры месяцы!

Аляксандар Пукшанскі, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0