Цікавы выпадак здарыўся з фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

На гэтым тыдні Менск наведала дэлегацыя Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай фэдэрацыі прафсаюзаў. Пералічваючы краіны, прадстаўнікі якіх увайшлі ў склад дэлегацыі, сайт ФПБ назваў Кіпр, Аўстрыі, Гішпанію і … Краіну Баскаў.

Краіна Баскаў змагаецца за незалежнасьць ад Гішпаніі, часам ужываючы тэрарыстычныя мэтады.

Атрымліваецца, што ФПБ першай у сьвеце прызнала незалежнасьць Краіны Баскаў, якая нават тую незалежнасьць не абвяшчала.

Паводле Салідарнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0