У 1990 годзе Зьвіяд Гамсахурдыя аб’явіў на тбіліскім стадыёне пра пачатак новае эры ў грузінскім футболе — Грузія тады адмовіліся ўдзельнічаць у савецкім футбольным турніры.

У сваім дэбютным матчы ў траўні 90-га тбіліскае Дынама згуляла ўнічыю зь віленскім «Жальгірысам». Шмат пазьней было вырашана прызнаць гэты матч сустрэчай міждзяржаўнага ўзроўню. Гульня тады скончылася нічыёй — 2:2.

Найвялікшую перамогу зборная Грузіі здабыла над зборнай Армэніі: 7:0. Найвялікшую паразу пацярпела ад Румыніі (0:5) і Даніі (1:6).

У 1992 годзе Грузія далучылася да ФІФА, а ў 1993-м — да УЭФА. Першы матч у рамках УЭФА быў згуляны ў 1994-м супраць Малдовы й скончыўся перамогай зь лікам 1:0. Аднак далейшы шлях грузінскай дружыны па эўрапейскіх футбольных палях ня быў гладкім: зборная так ні разу не змагла прабіцца ў фінальныя стадыі буйных футбольных турніраў.

Свой першы і апошні матч у турніры Савецкага Саюзу найславуцейшая каманда Грузіі — тбіліскае Дынама — згуляла з Дынама кіеўскім. Абодва разы — і ў 1926-м, і ў 1989-м — гульня скончылася нічыёй 2:2. Тбыліскае Дынама было адной з наймацнейшых каманд савецкага футбольнага турніру. Яна двойчы станавілся чэмпіёнам СССР — у 1964 і 1978 годзе. У незалежнай Грузіі сталічнае Дынама працягвае займаць найвышэйшыя радкі турнірных табліц.

У 1981 годзе тбіліскае Дынама заваявала Кубак кубкаў. Прозьвішчы грузінскіх гульцоў паўтараў увесь сьвет: Чахелі, Мэсхі, Мэтрэвэлі. Складаючы саставы сымбалічных зборных сьвету, футбольныя аналітыкі не забываліся на таленавітых грузінаў.

Багата грузін гулялі і ў зборнай СССР: Гіві Чахелі, Міхаіл Мэсхі, Слава Мэтрэвэлі, Анзор Кавазашвілі, Муртаз Хурцілава, Рэвазэм Дзадзуашвілі, Аляксандар Чывадзэ. Прычым, Хурцілва і Цьзівадзэ былі капітанамі савецкай зборнай.

За часамі незалежнасьці беларусы з грузінамі сустракаліся дзесяць разоў. Пяць матчаў нашы прайгралі, чатыры выйгралі, у адным згулялі ўнічыю.

годфарматузровенькамандыхатні матчгасьцявы матч
1997Кубак УЭФАПершы кваліфікацыйны раўндДынама (Менск) – Калхеці-1913 (Поці)1:01:2
19971/32 фіналуМПКЦ (Мазыр) – Дынама (Тбілісі)1:10:1
2001Папярэдні раўндБАТЭ (Барысаў) – Дынама (Тбілісі)4:01:2
2004Першы кваліфікацыйны раўндБАТЭ (Барысаў) – Дынама (Тбілісі)2:30:1
2005Першы кваліфікацыйны раўндБАТЭ (Барысаў) – Тарпэда (Кутаісі)5:01:0

У 2006 годзе прайшла сустрэча маладзёвых зборных Грузіі й Беларусі. Беларусы тады прайгралі ўсухую — 0:3.

У 1998 годзе спартовая газэта «Sarbieli» правяла апытаньне, падчас якога вызначылі найлепшых трэнэра, футбаліста й адзінаццаць гульцоў грузінскага футболу ХХ стагодзьдзя. Найлепшым гульцом «мройнай каманды» быў прызнаны Міхаіл Мэсхі, найлепшым трэнэрам — Надар Ахалкаці, адзінаццатка ж футбалістаў выглядае наступным чынам:

Брамнік — Сэрга Катрыкадзэ

Абаронцы

  • Рэваз Дзадзуашвілі
  • Аляксандар Чывадзэ
  • Муртаз Хурцілава
  • Гіві Чахелі
Паўабаронцы
  • Віталь Дарасэлія
  • Аўтандыл Гагабэрыдзэ
  • Давід Кіпіяні
Нападнікі
  • Слава Мэтрэвэлі
  • Барыс Пайчадзэ
  • Міхаіл Мэсхі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?