У найбліжэйшыя некалькі тыдняў Еўрасаюз можа адмяніць некаторыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Як паведамляе Асашыэйтэд Прэс, пытанне аб зняцці санкцый абмяркоўвалі міністры замежных спраў ЕС падчас нефармальнай двухдзённай сустрэчы ў Авіньёне (Францыя).

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана паведаміў журналістам, што пасля таго як у Беларусі былі вызвалены палітзняволеныя, ён меў "працяглую тэлефонную размову" з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што Еўрасаюз павінен даслаць Беларусі "палітычны сігнал" у адказ на вызваленне апошніх палітзняволеных. Яна зазначыла, што разглядаецца магчымасць афіцыйнага запрашэння С.Мартынава на сустрэчу міністраў замежных спраў краін ЕС, якая запланавана на 15 верасня. Паводле слоў Б.Ферэра-Вальднер, яна асабіста будзе садзейнічаць гэтаму. Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла, што прыйшоў час зноў распачаць дыялог на вышэйшым узроўні з Беларуссю. Яна запрапанавала таксама знізіць цану візаў для грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у краіны ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?