Музыка1919

Рэпер Вожык запісаў для Еўрабачання шчымлівую песню па-беларуску АЎДЫЁ

Адзін з самых папулярных рэп-выканаўцаў Беларусі Вожык (Дзмітрый Зайко) вырашыў паспрабаваць свае сілы ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Для гэтага ён запісаў разам з маладой выканаўцай Янай Прусаковай песню «Забі, Божа».

«Гадоў шэсць таму ў мяне з’явілася ідэя паўдзельнічаць у Еўрабачанні. На той момант я палічыў, што рэп — гэта не той стыль, з якім можна ехаць па перамогу. Таму найлепшым варыянтам мне падаўся фолк-хіп-хоп. Думалася зрабіць неверагодны трэк з Shuma, з Русяй, але не атрымалася, — расказвае Вожык. — І так я жыў-жыў. Пачынаю аблічбоўваць сенненскі архіў дома культуры. І тут гляджу — песня! На жоўценькім аркушыку паперы запісаная. Яркая, эмацыйная, крутая і адначасова жорсткая. Ніколі не бачыў, каб нехта падобнае рабіў».

Апошні год Вожык працуе метадыстам па фальклоры ў раённым цэнтры Сянно Віцебскай вобласці, адтуль рэпер сам родам. Песня гэтая запісаная ў 1997 годзе ў вёсцы Раманоўка Сенненскага раёна ў Прыстаўкі Надзеі Гаўрылаўны 1921 года нараджэння. Паперка з запісам па-ранейшаму ляжыць у Вожыка на працы.

«Я нават прапаноўваў гэтую песню розным гуртам, бо забыўся ўжо, што фольк-рэп — гэта крута. І гэта было да той пары, пакуль мяне не запрасілі на фолькавы фестываль у Польшчу. А ў мяне не было ніякіх інтэрпрэтацый фальклору! У выніку я дамовіўся з Дзімам Deech-ам. Гэта адзін з самых топавых нашых электронных ды-джэяў і мой найлепшы сябра. З кім ён толькі ні працаваў: і з LSP, і з Shuma, і ў Парыжы выходзіў. І ён мне робіць інструментал.

Для таго, каб зрабіць дэмку, я пачаў шукаць дзяўчыну ў пару. Я заўважыў, што ў нас у Сянно вельмі крутая выкладчыца ў музыкалцы, спявае класна, трымаецца на сцэне. Падумаў, дай з ёй дэмку зраблю, а потым ужо як пакаціць. І што вы думаеце? Запісалі, я скінуў Deech-у, і мы вырашылі, што нам ніхто не трэба, мы пакідаем яе».

Яна Прусакова — так завуць другую выканаўцу — пасля музычнага каледжа працавала па размеркаванні ў cенненскай музычнай школе, ёй 20 гадоў. Цяпер яна паступіла ў магілёўскую кансерваторыю.

«Я перакананы, што гэта наша не апошняя сумесная праца з Янкай, у яе велізарны патэнцыял, калі ёй не перашкодзіць беларуская сціпласць, якая не заўсёды ідзе на карысць. Але менавіта гэтая якасць робіць працу з Янай простай і прыемнай. У выніку ў нас усё сенненскае: сенненская песня, сенненская спявачка, сенненскі біт-мэйкер», — смяецца рэпер.

«І калі Deech зрабіў увесь інструментал, то я падумаў: якая Польшча, паедзем лепш на Еўрабачанне! На мінулым Еўрабачанні ўсім спадабалася песня па-беларуску, нікому за яе не было ні сорамна, ні агідна. А яшчэ і выйграла песня на нацыянальнай мове — партугальскай. Цяпер такі трэнд: вяртанне да каранёў», — кажа Вожык.

Саму арыгінальную песню выканала Яна Прусакова, а Вожык напісаў уласны аўтарскі ўступ.

«Песня афігенная сама па сабе, але яна ўжо існуе як асобны твор, навошта мне проста выдаваць яшчэ раз. Я вырашыў яе зрабіць больш сучаснай, таму запісаў такую падводку. Мая задача была быць незаўважным рэферы, не выпячваць сябе, не быць на першым месцы, але каб са мной яна была круцейшай, чым без мяне. Гэта такая разынка».

Ці верыць Вожык у перспектывы рэп-песні на Еўрабачанні? Здаецца, гэта не зусім патрэбны фармат для папсовага конкурса.

«На мінулым Еўрабачанні нарвежцы выконвалі амаль рэп і занялі высокае месца. Lordi таксама выйгралі, а яны нефармат. Заўсёды выйграе той, хто адрозніваецца, таму этна-рэп тут выгадна выглядае».

Пра што ж запісаная кампазіцыя? «Гэта песня пра адзіноту, непаразуменне і безвыходнасць. Дамінантная для мяне тут тэма безвыходнасці, немагчымасці для асобы паламаць грамадскія ўстоі. За аснову ўзятая жніўная песня народная. Дзяўчыну аддалі за нялюбага, як часцяком бывала. Такія песні раней выконвалі функцыю выкіду эмоцый. Дзяўчаты спявалі такую песню, і іх негатыў і злоба жылі ў спевах падчас выканання. А потым яны вярталіся ў сем'і ды працягвалі выконваць свае абавязкі. Выхаду не было ж. Вось уся гэтая песня — спроба асэнсаваць эмоцыі і думкі гэтай дзяўчыны-жнейкі, якая не можа змяніць нічога ў сваім стане», — расказвае яе стваральнік.

На сайце NN.by прадстаўлена поўная версія кампазіцыі «Забі, Божа». Для Еўрабачання будзе запісаны адаптаваны троххвілінны трэк. Еўрабачанне-2018 пройдзе ў маі наступнага года ў Лісабоне.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты1

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць