7 верасьня ў касьцёле Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўлі адбылася ўрачыстая імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Гэта першая такая служба за апошнія 150 гадоў.

Заслаўскі касьцёл пабудаваны ў 1774 годзе. Пасьля паўстаньня Каліноўскага касьцёл быў адабраны ў каталікоў і ператвораны ў праваслаўную царкву. За савецкім часам і па вайне сьвятыня была разбураная.

Апошнія 10 гадоў службы праходзілі ў касьцёльнай крыпце.

За мінулы год касьцёл, дзякуючы высілкам ксяндза і парафіянаў, быў адрамантаваны і пафарбаваны знутры, адноўлены алтар. На скляпеньнях захавалася старая лепка.

Аднаўленьне храму віталі й праваслаўныя сьвятары, якія прысутнічалі на ўрачыстасьці.

Зь беларускіх палітыкаў на сьвяце быў Аляксандар Мілінкевіч зь Інай Кулей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?