Сёньня, 22 траўня ў Менскім Сьвята-Духавым саборы будзе ўпершыню выстаўлены для пакланеньня вернікаў куфэрак з часьцінкай мошчаў сьвяціцеля і цудатворца Мікалая зь Міраў Лікійскіх у Бары.

Куфэрак зь сьвятыняй быў урачыста перададзены мітрапаліту Філарэту ў часе візыту ў швэйцарскі горад Фрыбург, дзе захоўваецца дзясьніца сьвятога Мікалая.

Адгэтуль 22 траўня будзе адзначацца вернікамі як сьвята перанясеньня мошчаў сьвяціцеля і цудатворца Мікалая.

Паводле Афіцыйнага парталу Беларускай праваслаўнай царквы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0