Паводле яго Макс Мірны зьляцеў на 519‑е месца, за два тыдні апусьціўшыся на 143 пазыцыі.
Яго ў рэйтынгу АTP абагнаў Уладзімер Ігнацік, які цяпер займае 425 пазыцыю (узьняўся на дзьве пазыцыі), Уладзімер Ваўчкоў — 544‑ты, Андрэй Каратчэня — 587‑ты.
У рэйтынгу дуэтаў пара Макс Мірны і Джэймі Мюрэй займаюць 14-ю пазыцыю, у індывідуальным рэйтынгу парных тэнісістаў Мірны апусьціўся на чатыры пазыцыі і ўжо трыццаты.
Падзеньне працягваецца.
***
Нагадаем, што 19-21 верасьня ў Менску пройдзе матч Кубку Дэвіса. Зборная Беларусі згуляе са зборнай Грузіі ў 2 раўндзе плэй-оф Эўра-Афрыканскай групы.
0
0
0
0
0
0