Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў кожнай ВНУ арганізаваць абавязковае вывучэньне курса прафэсійнай лексыкі беларускай мовы ў аб'ёме 34 гадзін.

Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесьніка міністра Казіміра Фарыно на адозву Таварыства беларускай мовы.

Пасьля ўвядзеньня новых агульнаадукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі Мінадукацыі скасавала курс «Беларуская мова (прафэсійная лексыка)». У гэтай сытуацыі кіраўніцтва ТБМ арганізавала збор подпісаў грамадзян і зьвярнулася ў Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай вярнуць вывучэньне курсу ў праграмы ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?