Як стала вядома з дыпляматычных крыніцаў, Чэхія падтрымае хадайніцтва пра ўнясеньне «Нашай Нівы» ў Сьпіс нематэрыяльнае сусьветнае культурнае спадчыны, у выпадку калі такое хадайніцтва будзе складзенае Літвой. Адпаведнае даручэньне дадзенае прадстаўнікам Чэхіі пры ЮНЭСКА.

Як мы раней паведамлялі, каб захаваць унікальнае выданьне ў сытуацыі брутальнага ціску ўладаў РБ, Рэдакцыя прыняла рашэньне прасіць урад Літвы хадайнічаць пра ўнясеньне газэты, якой сёлета спаўняецца 100 гадоў, у Сьпіс сусьветнае спадчыны. Літва мае на тое права, бо газэта гістарычна выдавалася ў Вільні.

Справа ўнясеньня ў Сьпіс доўгая. Гэтак, працэс унясеньня ў сьпіс латыскіх дайнаў доўжыўся ў цэлым больш за 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0