Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на першую восеньскую сустрэчу – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Гарадская ментальнасць беларусаў: мінулае і сучаснасць - штодзённае жыццё ў беларускіх гарадах 19-20 стст., як працавалі і як бавілі час насельнікі беларускіх гарадоў, чым, урэшце рэшт, адрозніваецца Менск і Мінск, Гародня і Гродна. Нашым госцем будзе Захар Шыбека, доктар гісторыі, прафесар.

Захар Шыбека вядомы ў галіне беларускага горадазнаўства адмысловец, ён аўтар “Нарысаў гісторыі Беларусі. 1795-2002”, “Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў)”, яго кнігі выходзілі на чэшскай і польскай мовах.

Пачатак сустрэчы – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?