Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч празь ягоную непагашаную судзімасьць мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.

Як лічыць Мікола Статкевіч, суд абышоў пытаньне прававой калізіі паміж Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам у гэтым пытаньні. У Канстытуцыі няма наўпростай забароны на ўдзел у выбарах асобам, якія вызваленыя з турмы датэрмінова.

Рашэньне Вярхоўнага суду будзе важным прэцэдэнтам для магчымасьці Аляксандра Казуліна балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Старшыня Вярхоўнага суду нагадаў у аўторак, што судзімасьць з Казуліна ніхто не здымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?