Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск хоча ўвесьці прымусовую фармакалягічную кастрацыю пэдафілаў.

Гэта рэакцыя на абнародаваную ў панядзелак драму 21‑гадовай Аліцыі, якую цягам шасьці год гвалтаваў яе бацька Кшыштаф Б. Цяпер паліцыя шукае двох дзяцей, якіх нарадзіла Аліцыя ад свайго бацькі, а потым адмовілася ад іх.

Сусьветная прэса параўноўвае ўжо гэты выпадак з аўстрыйцам Ёжэфам Фрытцлем, які на працягу 24 год трымаў дома і гвалтаваў сваю дачку.

Rzeczpospolita

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0