Хельсінкская камісія Кангрэса ЗША 16 верасня правядзе слуханні, прысвечаныя парламенцкім выбарам у Беларусі.

Як паведамляе прэс‑служба Кангрэса, падчас слуханняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ напярэдадні прызначаных на 28 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў.

У паведамленні прэс‑службы падкрэсліваецца, што вызваленне ў жніўні трох палітзняволеных і адсутнасць «энтузіязму ў падтрымцы расійскай агрэсіі ў Грузіі» дае надзею на паляпшэнне адносінаў Беларусі з ЗША і Еўрасаюзам, «але, нягледзячы на гэта, прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека напярэдадні выбараў не назіраецца», паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?