Саміт Украіна – ЭС у Парыжы не прынёс украінскаму боку нічога шматабяцальнага, апроч запэўніваньняў у эўрапейскасьці краіны, пішуць брытанскія СМІ.

Надзеі Ўкраіны на цясьнейшыя дачыненьні з ЭС, як спосаб захаваньня ад прэтэнзіяў Расеі, пахаваныя, пішуць брытанскія «Financial Times» і «Guardian».

На аўторкавым саміце ў Парыжы, які цяпер старшынюе ў Эўрасаюзе, афіцыйны Кіеў так і не пачуў пра пэрспэктывы членства ў саюзе. Паводле брытанскай прэсы, найбольш неахвотна абмяркоўвалі эўрапэрспэктывы Ўкраіны Нямеччыны і Галяндыя.

Падкрэсьліваецца, што паміж чальцамі ЭС няма адзінства па ўкраінскім пытаньні. Афіцыйнаму Кіеву закідаецца палітычная нестабільнасьць, у прыватнасьці апошні па часе распад празаходняй урадавай кааліцыі. Акрамя таго, піша «The Times», Нямеччына, Італія ды краіны Бэнілюксу апасаюцца пагаршэньня стасункаў з Расеяй.

Францыя, з аглядкай на Нямеччыну і Галяндыю, спрабавала падаць Украіне пазытыўны знак, акрэсьліць пэрспэктыву супрацоўніцтва, аднак Кіеў непакоіцца, што высілкі ў гэтым накірунку аслабнуць, як толькі аціхне крызыс у Грузіі.

Паводле Rzeczpospolita

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0