Інфармацыя пра генна‑мадыфікаваныя арганізмы ў прадуктах зьявіцца на цэньніках у крамах з 12 верасьня.

Менавіта зь пятніцы ўступае ў сілу пастанова Савета міністраў аб узмацненьні патрабаваньняў да рэалізацыі прадукцыі, што ўтрымлівае генэтычна мадыфікаваныя кампанэнты.

Цяпер прадавец павінен данесьці да ведама пакупнікоў апроч зьвестак, што зьмешчаныя на спажывецкай тары, дадатковую інфармацыю пра ГМА, пазначыўшы яе на цэньніках ці ў другі спосаб (з дапамогай анатацый, этыкетак, стыкераў, постэраў і г.д.)

Гэта павінен быць надпіс "Утрымлівае ГМА" (Содержит ГМО), што выкананы чырвоным колерам і больш буйным шрыфтам, чым найменаваньне тавару.

Невыкананьне патрабаваньняў пастановы будзе разглядацца як парушэньне правілаў гандлю і карацца штрафамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?