У Мінску распрацоўваецца праект рэканструкцыі плошчы Бангалор, паведаміла на прэс-канферэнцыі 10 верасня начальнік аддзела праектавання капітальнага рамонту КУП «Гаррамаўтадар» Валянціна Анцыпаровіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелаПАН.

Паводле яе слоў, «гэта адзін з самых складаных аб'ектаў, запланаваных да рэканструкцыі». «У гэтым месцы складаныя грунты, блізка размяшчаюцца падземныя воды, бо тут раней было балота, акрамя гэтага пад плошчай пракладзены магутныя інжынерныя камунікацыі», — сказала спецыяліст.

В. Анцыпаровіч паведаміла, што ад ідэі пабудаваць на плошчы двухузроўневую развязку прыйшлося адмовіцца, паколькі ў гэтым месцы запраектавана станцыя метро. Хутчэй за ўсё, круглую плошчу разрэжуць па дыяганалях, як гэта зрабілі на Другім коле. Падземныя пераходы таксама, хутчэй за ўсё, не будуць будаваць дзеля складанасці грунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?