Паводле апазыцыянэра, у яго скралі некалькі соцень паасобнікаў незалежных газэт «Народная Воля», «Наша Ніва» і «Курьер из Витебска», пяць часопісаў «Arсhe» і пяць зборнікаў Уладзімера Падгола — «цытатнікаў» А.Лукашэнкі.

Распаўсюднік незалежнай прэсы патлумачыў, што захоўваў усё гэта ў знаёмых — каб штодня не вазіць друкаваныя выданьні ў цэнтар гораду з ускраіны Віцебску, дзе ён жыве. Сёньня ранкам ён адчыніў гаспадарчую пабудову, каб забраць газэты і часопісы, і ўбачыў, што там пуста.

Апазыцыянэр кажа, што, верагодней за ўсё, злодзеі адсачылі, дзе ягоны «склад», і падабралі ключы, бо дзьверы ўзламаныя не былі.

Аднак зьвяртацца ў міліцыю з заявай пра крадзёж спадар Хамайда не зьбіраецца, бо ня верыць, што злодзеяў пачнуць шукаць.

На ягоную думку, гэты рабунак невыпадковы: Барыс Хамайда лічыць, што ён зьвязаны з выбарчай кампаніяй, бо ў незалежнай прэсе, якую ён распаўсюджвае, апошнім часам зьявілася шмат артыкулаў пра апазыцыйных кандыдатаў, заўважаныя назіральнікамі парушэньні і гэтак далей. Падобныя выданьні карыстаюцца попытам у жыхароў Віцебску, і хтосьці, верагодна, вырашыў пазбавіць людзей праўдзівай інфармацыі, мяркуе апазыцыянэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?