Былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін у панядзелак будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўрасаюзу ў Брусэлі.

Таксама заплянаваныя сустрэчы палітыка з прадстаўнікамі фракцый Эўрапарлямэнту і эўракамісарамі. Казулін зьбіраецца выказаць на гэтых сустрэчах агульную пазыцыю АДС адносна выбараў і тых працэсаў, што адбываюцца ўнутры краіны.

На наступным тыдні, найхутчэй у прамежку часу з 18 па 20 верасьня, па запрашэньні Джорджа Буша Аляксандар Казулін будзе знаходзіцца ў Вашынгтоне і Нью‑Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?