Цэнтрвыбаркам пайшоў на сустрэч пажаданнем місіі АБСЕ аб павелічэнні часу на перадвыбарныя выступы на радыё і тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты.Сама Ярмошына назвала гэта беспрэцэндэнтным палітычным рашэннем.

Паводле ўмоўнага пагаднення між Цэнтрвыбаркамам і Белтэлерадыёкампаніяй ад панядзелка ўсе запісаныя выступы кандыдатаў у дэпутаты паўтораць у прайм‑тайм — з сямі да васьмі вечара.

‑ Прынята беспрэцэндэнтнае рашэнне. Найперш гэта крок насустрач АБСЕ. У сувязі з тым, што застаўся нескарыстаны эфірны час, з панядзелка з 19.00 да 20.00, а на СТВ з 19.00 да 19.30, на тэлеканалах будуць транслявацца ў запісу тыя перадвыбарныя выступы, якія ўжо былі паказаныя раней.

Выступы кандыдатаў у гэты ж час будуць паўтарацца і на радыё. Пры гэтым далёка не ўсе кандыдаты скарысталі магчымасць запісаць сваю прамову. З падлікаў Цэнтравыбаркама 19 чалавек з розных прычынаў так і не запісаліся на тэлебачанні, а 21 — на радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?