Трафімчык, Анатоль. Лірыка. — Баранавічы: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, 2007. — 130 с. 150 ас.

Анатоль Трафімчык піша не для нас, народу. Пра што і прызнаецца, абыгрываючы купалаўскія «Я не для вас, паны, о не!» у адным з сваіх вершаў. Непрыхаваная пачуцьцёвасьць, калі ўваччу аж стракаціць ад слова «грудкі», наводзіць на думку, што піша Анатоль хутчэй для народных абраньнікаў, а дакладней — абраньніц.

Дарэчы, месцамі гэтая шчырая, стоадсоткавая запраданасьць свайму каханьню і каханкам нагадвае творчасьць паляка Баляслава Лесьмяна.

Шукаючы хмяльныя шэдэўры між складак прасьціны, паэт заўважае, што шмат хто зь ягонага атачэньня не дацягвае да ідэалу, і таму «падзеі і пэрсанажы выдуманыя, на жаль».

О не, Анатолю, на шчасьце! На нашае шчасьце, што яны так тонка выдуманыя Вамі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?