Холдынг «Франса» і «Франсабанк» (Ліван) сумесна набылі 98,93% актываў беларускага банку.

«Франсабанк» плянуе павялічыць статутны фонд «Залатога талера» з мэтай пашырэньня яго ліцэнзійных паўнамоцтваў, адчыніць сетку філіялаў у Беларусі. У мэтах таксама прыцягненьне ў нашу краіну сусьветнага і прыватнага арабскага капіталу.

У прыватнасьці, на беларускі банкаўскі рынак прыйдуць інстытуцыянальныя акцыянэры «Франсабанку» — Credit Agricole SA (Францыя), German Investment & Development Co (Нямеччына), The Public Institution for Social Security (Кувэйт).

«Франсабанк» заснаваны ў 1921 годзе, зьяўляецца найстарэйшым і вядучым банкам у Ліване.

На канец чэрвеня гэтага году актывы «Франсабанка» склалі $7,9 млрд. Яго прадстаўніцтвы дзейнічаюць у Францыі, Альжыры, Сірыі, Судане, Кубе, Лібіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?