Дасьледчыкі прыводзяць трывожныя лічбы: за чатыры апошнія гады колькасьць сонечных промняў, што дапялі Зямлі, зьменшылася ў сярэднім на 12 %. На 9 % меней сонца стала ў Антарктыдзе, на 10 % у ЗША, дзесь на 13 % у Расеі й ажно на 16 % у самых брудных раёнах Англіі.

Глябальнае пацямненьне ідзе поруч з глябальным пацяпленьнем, і прычына ў яго тая самая — забруджваньне чалавекам навакольнага асяродзьдзя. Сярод разнастайных адкідаў цывілізацыі — і маленечкія часьціцы, дастаткова лёгкія каб падняцца ў верхнія слаі атмасфэры й там застацца. Падобна, як праз хмары, празь іх ня можа прабіцца сонечнае сьвятло. Але калі хмары рана ці позна праліваюцца дажджом, часьцінкі так застаюцца лунаць над нашымі галовамі. Цяпер іх стала настолькі шмат, што яны ўтварылі своеасаблівае люстэрка, якое ўжо сёньня «зьядае» дзясятую частку сонечнага сьвятла, паведамляе azsustainability.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?