Каб прыцягнуць увагу да кампаніі, адміністратары сайту новага апэратара вывесілі апытаньне — «Колькім абанэнтам вы тэлефануеце?». Вынікі зандажу, які працягваўся з 6 па 14 сьнежня, не маглі не шакаваць мэнэджмэнт фірмы. Калі зыходзіць зь іх, то праект абсалютна беспэрспэктыўны. Абсалютная большасьць (81%) з 3500 чалавек выбралі апошні, пяты пункт — «Я не тэлефаную ўвогуле».

Відавочна, што меў месца банальны зьдзек з кампаніі. Аднак самае прыкольнае ў тым, што рух прыкольшчыкаў ня быў спантанным. Як кажуць сябры, апошнім часам сярод карыстальнікаў Інтэрнэту і ўладальнікаў мабіл пайшла модная «движуха» — праз «мыла» або эсэмэску заклікаць сяброў і ўсіх людзей добрай волі зайсьці на сайт «БеСТу» і выбраць пяты пункт.

Па сутнасьці, гэта фэномэн грамадзкага пратэсту сродкамі Інтэрнэту — супраць пагрозы манапалізацыі рынку дзяржаўнай фірмай, якая робіць выгляд, што гуляе па агульных законах, — свайго роду «Советская Белоруссия» ў сфэры GSM.

Абламаўшыся на першым тэсьце, «БеСТ» пачаў новае апытаньне з больш нэўтральным выбарам варыянтаў. Цікава, чым адкажа фантазія нізоў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?