Падчас афіцыйных урачыстых мерапраемстваў да Дня горада Гомеля, які на выходных адзначаў 866 гадавіну заснаваньня, актывісты незарэгістраванага Маладога Фронту ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Літаральна праз хвіліну міліцыянты выхапілі з натоўпу Андруся Цянюту і, зьбіваючы, павалілі на зямлю. У выніку Андрусю пашкодзілі калена і вывіхнулі палец. У РАЎСе на маладафронтаўца склалі ажно некалькі пратаколаў, у тым ліку, за супраціў міліцыі і лаянку матам. Ноч Андрусь правёў у асобным пакоі, седзячы на бетонавай падлозе.

Зранку, калі міліцыянты плянавалі адвезьці маладафронтаўца да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня, Андрусь Цянюта запатрабаваў, каб яму выклікалі лекара, які пацьвердзіў, што юнак ня можа знаходзіцца вад вартаю да суду праз прыкметы пнеўманіі. Толькі праз 15 гадзін пасля затрыманьня Цянюту вызвалілі – да суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?