За распаўсюдам апошняга нумару незалежнай газэты «Свабодны Салігорск» на цэнтральным рынку гораду быў затрыманы Андрусь Тычына.

Маладзёна затрымлівалі мясцовыя міліцыянты. Маладафронтаўца закавалі ў кайданкі і, нягледзячы на абурэньне людзей на кірмашы, даставілі ў мясцовы РУУС.

У пастарунку ў маладзёна сканфіскавалі 40 асобнікаў газэты, склаўшы адпаведны пратакол вынятку. Пратаколу аб правапарушэньні на Андруся Тычыну не склалі. Праз гадзіну пасьля затрыманьня ён быў вызвалены.

За два тыдні пад час распаўсюду «Свабоднага Салігорску» затрымлівася чацьвёра валанцёраў газэты, пасьля чаго ва ўсіх былі праведзены вобшукі і сканфіскаваны некаторыя рэдакцыйныя матэрыялы і абсталяваньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?