У сувязі з авіякатастрофай у Пярмі, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр, Аляксандар Лукашэнка 14 верасьня ад імя беларускага народу і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуваньні Прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзведзеву, а таксама родным і блізкім загінуўшых.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Самалёт Масква — Перм (рэйс № 821) разьбіўся раніцай у нядзелю ў ваколіцах Пярмі. Загінулі ўсе 82 пасажыры і шэсьць членаў экіпажу.

Сярод загінулых — 11‑месячны Марк Яшманаў, які знаходзіўся на руках у маці, таму ён ня быў зарэгістраваны, і пра сьмерць дзіцёнка напачатку не было вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?