Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Арсеній Яцэнюк раніцай у аўторак абвясьціў афіцыйна пра роспуск парлямэнцкай каліцыі дэмакратычных сіл, у якую ўваходзілі Блок Юліі Цімашэнкі і «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона».

Калі за месяц не сфармуюць новую кааліцыю, то Віктар Юшчанка мае права чарговы раз распусьціць парлямэнт і прызначыць новыя выбары.

Тым часам Юлія Цімашэнка ўжо даручыла дэпутатам ад свайго блоку ехаць у акругі ды распачынаць агітацыйную кампанію. Рашэньне пра гэта было прынята ў панядзелак на закрытым паседжаньні фракцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?