Карыкатура 1939 г.
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 17—19 верасьня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 17 верасня будзе воблачнае надвор\'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, па Віцебскай вобласці месцамі на глебе слабыя замаразкі ад 0 да мінус 1°C; днём плюс 7—12°C.

Заўтра ў Мінску [69-я гадавіна г.зв. узьяднаньня Заходняй Беларусі з Усходняй] воблачна.
Часам невялікі дождж. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 8—10°C.

У наступныя двое сутак, 18 і 19 верасня, па рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор\'е. На большай частцы тэрыторыі, а днём 19 верасня пераважна па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°C, днём 18 верасня плюс 8—14°C, 19 верасня плюс 9—15°C.

18 верасня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер паўночна-ўсходні 5—10, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 10—12°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?