Пра гэта паведаміла карэспандэнту Советской Белоруссии вядучы спэцыяліст аддзела энэргетыкі Менгарвыканкаму Тамара Міхальчук.

Паводле нормаў цяпло ў кватэры даецца, калі сярэднясутачная тэмпэратура цягам васьмі дзён не перавышае васьмі градусаў. У нас жа пакуль цяплей. А вось бальніцы, садкі будзем паключаць пры тэмпэратуры ў 10 градусаў, кажа — Т. Міхальчук.

Галоўны сыноптык Белгідрамэтцэнтру Вольга Фядотава кажа, што сёньняшняе надвор’е характэрна, хутчэй, для кастрычніка, бо сярэднясутачная тэмпэратура на 2—7 градусаў ніжэйшая за норму.

Значнага пацяпленьня чакаць ня варта.
Толькі да канца тыдня паветра месцамі прагрэецца да 16 градусаў.

Паводле tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0