Галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук, што выданьне зноў апынулася ў складанай сытуацыі: яму пагражае буйны грашовы штраф.

«Пазоў у суд накіравала старшыня Слонімскага грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Новікава.
Яна нібыта пакрыўдзілася на публікацыю ў жнівеньскім нумары «ГС» і патрабуе грашовай кампэнсацыі «за маральныя страты ў памеры 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў». Я лічу гэтае патрабаваньне абсалютна надуманым, бо нашага журналіста запрасілі на размову, адкрыта расказалі пра ўсе свае праблемы, а цяпер яго ж і абвінавачваюць».

Нагадаем, што сёлета ў чэрвені рэдакцыю «Газеты Слонімскай» выселілі з памяшканьня ў слонімскім Доме быту, якое яна займала апошнія сем гадоў. Яшчэ і цяпер вывезеная мэбля і архіў знаходзяцца ў чужых гаражах. Працоўныя месцы абсталяваныя ў ахвяраванай для рэдакцыі прыватнай драўлянай хатцы. Рэкляму газэта змушаная зьбіраць у шапіку на слонімскім рынку.

Раней «Газету Слонімскую» выкінулі з падпіснога каталёгу. Пасьля паступіў загад не прадаваць яе ў шапіках «Белсаюздруку» і ў крамах дзяржаўнага гандлю.

Але і пад гэтай забаронай наклад 40‑старонкавай «Газеты Слонімскай» складае 7 тысяч паасобнікаў. Акрамя таго, рэдакцыя выдае яшчэ адну газэту — «Отдушина». Наклад яе — 4 тысячы асобнікаў, а выходзіць яна на 8 старонак.

Сёлета «Газета Слонімская» стала ляўрэатам прэміі «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы» імя Герда Буцэрыюса. Гэтая ўзнагарода прысуджана за якаснае асьвятленьне падзеяў у рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?