16 - 21 верасьня ў Барысаве праходзіць фэст хрысьціянскай музыкі. У ім бяруць удзел прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай цэркваў.

Кожны дзень фэсту будзе складаецца з 3-х канцэртаў: для дзяцей (14.00 - 16.00), дарослых (17.00 - 19.00) і моладзі (19.30 - 21.30). Сярод удзельнікаў фэсту такія вядомыя хрысьціянскія гурты як «Выратаваньне», «Антывірус», «Псалмяры», «Небасхіл», «Радаўніца» выканаўцы Алеся Ўнукоўская, Вольга і Кірыл Казарэзы, опэрны сьпявак Генадзь Нікіцін, а таксама вядомыя беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Алесь Камоцкі.

Мэта гэтага намётавага фэсту эвангелізацыйная: сваёй творчасьцю распавесьці людзям аб Богу на дасягальнай для кожнага мове. У праграму ўваходзяць дзіцячае сьвята, больш спакойная музыка для дарослых і больш вясёлая — для моладзі. Падчас вечаровых канцэртаў будзе чытацца Дабравесьце. На кожным канцэрце для дарослых пройдзе малітва за хворых людзей.

Адрас: г. Барысаў, вялікі намёт непадалёк ад рынку «Спатканьне».

Уваход вольны!

Тел. для даведак: 8-029-877-77-68 (Яўген), 8-029-687-77-49 (Аляксандар)

Рэд. 16 верасьня Барысаўскі гарвыканкам нечакана адмяніў дазвол на фэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?