Мала таго, што Гарадзеншчына і так самы безальтэрнатыўны рэгіён у краіне падчас парлямэнцкіх выбарах, дык кандыдаты працягваюць сыходзіць з гонкі.

На гэтым тыдні ў Лідзе зьняўся выдавец Станіслаў Суднік.

Прадстаўнік БНФ тлумачыць сваю адмову ад працягу кампаніі рашэньнем апошняга Сойму Партыі. Суднік першы з БНФ, хто зьняўся з выбараў пасьля рэгістрацыі.

Цяпер па Лідзкай выбарчай акрузе безальтэрнатыўна балятуецца начальніца ўпраўленьня эканомікі мясцовага райвыканкаму Тамара Клебан. Лідчына стала шостай акругай на Гарадзеншчыне, і трынаццатай па краіне, дзе на выбарах будзе ўдзельнічаць толькі адзін кандыдат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?