Офіс незалежнай газеты «Брестскій курьер» днямі ў другі раз за апошнія два тыдні быў залеплены агітацыйнымі налепкамі «Байкот». У адказ галоўны рэдактар выдання Мікалай Аляксандраў напісаў заяву ў міліцыю.
Як ён распавёў, пакуль ніякіх дзеянняў міліцыянты не распачыналі і пратакол не складалі.
«Нам цяпер належыць пераробліваць казырок, траціць грошы, таму што гэтыя налепкі так добра налепленыя і аддзіраюцца разам з плёнкай, якой пакрыты казырок.Акрамя таго яны заляпілі нашу шыльду. Яе давядзецца пераробліваць».
Калі справа дойдзе да суда, то паводле слоў Аляксандрава, ад распаўсюджвальнікаў налепак яны будуць патрабаваць толькі кампенсацыі рамонту шыльды і казырка.
0
0
0
0
0
0