Дзіцячы фонд ААН (UNIСEF) апублікаваў даклад аб становішчы дзяцей у сьвеце ў 2008 г. У дакладзе, у прыватнасьці, адзначаецца, што за апошнія 20 год узровень дзіцячай сьмяротнасьці зьнізіўся на 27%.

Прычым зьніжэньне зафіксавана ва ўсіх без вынятку рэгіёнах сьвету.

У краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці ўдалося скараціць на 50% у параўнаньні з 1990 г. У краінах Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і краінах СНД паміраюць 26 дзетак з 1000 (55 в 1990 году). У краінах Азіяйка‑Ціхаакіянскага рэгіёну — 28, у Лацінскай Амэрыцы ‑‑ 27, на Блізкім Усходзе — 46.

У «бедных» дзяржавах сытуацыя кардынальна іншая:

адмоўны рэкорд усталяваны ў С’ера‑Леонэ, дзе да пяці год не дажывае 270 дзетак з 1000!

У пяцёрку такіх краін уваходзяць Ангола (260), Аўганістан (257), Нігер (253) і Лібэрыя (235 выпадкаў).

Найлепшая сытуацыя ў Швэцыі, Сінгапуры, Сан‑Марына, Ліхтэнштэйне, Ісляндыі і Андоры, дзе на тысячу дзяцей прыходзяцца тры сьмяротныя выпадкі.

Па чатыры выпадкі ў 14 краін: Гішпанія, Славенія, Нарвегія, Манака, Люксэмбург, Японія, Італія, Грэцыя, Нямеччына, Францыя, Фінляндыя, Чэхія, Кіпр, Бэльгія.

Па пяць выпадкаў діцячай сьмяротнасьці зафіксавана ў Швайцарыі, Партугаліі, Нідэрляндах, Аўстрыі, Даніі. Ірляндыі, Паўднёвай Карэі, Ізраілі.

Па шэсьць выпадкаў -- у Вялікабрытаніі, Новай Зэляндыі, Мальце, Харватыі, Аўстраліі, Канадзе.

Па сем выпадкаў -- у Польшчы, Эстоніі, Вугоршчыне, на Кубе.

У ЗША -- 8 выпадкаў.

Што да краін былога СССР. Найлепшае становішча ў Балтыйскіх дзяржаў: у згаданай вышэй Эстоніі (7 выпадкаў на 1000), Літве (8), Латвіі — 9.

Далей ідзе Беларусь. У нас 13 выпадкаў сьмерці на 1000 чалавек, столькі ж як на Сэйшэлах і на Шры-Ланцы.

Лепшае становішча нават на Барбадосе, Коста-Рыцы, Амане, Малайзіі. Тут зафіксавана на 12 выпадкаў дзіцячай сьмяротнасьці.

У Расеі — 18, Малдове — 19, Арменіі і Украіне — па 24, Казахстане — 29, Грузіі — 32, Кіргізіі — 41, Узбекістан ‑‑ 43, Туркменістан — 51, Таджыкістан — 68, Азербайджан ‑‑ 88.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?