ААТ «Гарызонт» пачынае выпускаць бытавыя пыласосы. На пачатку чэрвеня ў продаж паступяць дзьве мадэлі. Спэцыялісты абяцаюць, што яны будуць адпавядаць сучасным стандартам па якасьці і дызайне. Абедзьве мадэлі будуць зь пяціступеньчатай фільтрацыяй паветра і рэгуліроўкай магутнасьці.
Як паведамілі НН у службе збыту, па першым часе пыласосы будуць прадавацца толькі ў Беларусі і каштавацьмуць ад 100 да 140 тысячаў рублёў.
Летась у крамах зьявіліся першыя беларускія мікрахвалеўкі пад маркай «Гарызонта».
Тацяна Гацура