Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч прымае ўдзел ў міжнароднай канфэрэнцыі «За правы чалавека ва ўсім сьвеце», якая гэтымі днямі праходзіць у Бэрліне.
Беларускі палітык выступіў на канфэрэнцыі з дакладам «Правы чалавека, дэмакратыя і свабода ў сучасным сьвеце».
Па інфармацыі «НН» у Бэрліне таксама павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.