У часе перапісу насельніцтва ізноў спытаюць пра мову. Фармулёўка пытаньня ў параўнаньні з 1999 годам не зьмянілася.

Чарговы перапіс насельніцтва адбудзецца з 14 па 24 кастрычніка 2009 году. Гэта будзе другі ў гісторыі незалежнай Беларусі перапіс.

Як паведаміла «НН» начальнік упраўленьня перапісу насельніцтва Міністэрства статыстыкі і аналізу Сьвятлана Навасёлава, рэспандэнтам прапануюць сярод іншых і пытаньні, што датычаць валоданьня мовамі. Фармулёўка пытаньняў у параўнаньні з 1999 годам не зьмянілася: якую мову вы лічыце роднай, на якой мове размаўляеце ў дома, і якімі іншымі мовамі валодаеце.

Анкеты для перапісу складзеныя на беларускай і расейскай мове. Права выбару, на якой адказваць на пытаньні, застаецца за рэспандэнтам.

Характар і зьмест пытаньняў перапісных лістоў распрацаваны з улікам нацыянальных інтарэсаў і рэкамэндацый, падрыхтаваных Статыстычнай камісіяй ААН сумесна з Эўрапейскай эканамічнай камісіяй і Статыстычным упраўленьнем Эўрапейскіх супольнасьцяў, паведамляецца на сайце Мінстату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?