Апошнія паўгоду я бесьперапынна ежджу па Беларусі. Пабываў у дзясятках гарадоў і раёнаў нашай краіны. За паказушнай ілюмінацыяй сталічных вуліцаў усюды крыецца адзін і той боль: людзі стаміліся ад галечы, зьнявагі й страху, а на ўсіх узроўнях улады пануюць невуцтва, хамства й кумаўство.

Ці ёсьць у нас і ў нашай краіны будучыня? Я кажу — ёсьць! Але пры адной умове: мы мусім перамагчы.

Пра наш шанец на перамогу найбольш красамоўна сьведчыць нэрвовае рашэньне ўладаў пайсьці на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Мы былі гатовыя да такога развіцьця падзеяў, і ўжо сёньня ў маю ініцыятыўную групу ўваходзіць некалькі тысячаў чалавек.

Гэтага даволі для змаганьня, але для перамогі нас павінна быць больш.

Таму я заклікаю ўсіх, хто жадае працаваць на перамогу, далучыцца да нашай агульнанацыянальнай каманды прыхільнікаў пераменаў. Прыходзьце, тэлефануйце, пішыце: Вы нам патрэбны, мы Вас чакаем.

Перамога будзе за намі, і гэта будзе наша супольная перамога!

(скарочана)

Запісацца ў ініцыятыўную групу А.Мілінкевіча могуць усе грамадзяне Беларусі. Вось кантакты:

Берасьцейская вобл.: т. (029) 651-29-59, e-mail: [email protected]

Віцебская вобл.: т. (029) 651-32-53, e-mail: [email protected]

Гомельская вобл.: т. 55-93-71, (029) 654-86-56, e-mail: [email protected]

Гарадзенская вобл.: т. 74-44-28, (029) 639-93-37, e-mail: [email protected]

Менская вобл.: т. 232-25-73, (029) 624-99-31, e-mail: [email protected]

Магілёўская вобл.: т. (029) 651-77-76, e-mail: [email protected]

Менск: т. 232-25-73, (029) 554-08-20, (029) 652-00-10, (029) 651-93-70

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0