Прадстаўнікі Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы заявілі, што таргі на ёй аднаўляюцца, але «не ва ўсіх рэжымах».

Застаецца закрытай Расейская гандлёвая сыстэма.

У сераду расейская фэдэральная служба па фінансавых рынках прыпыніла таргі, пасьля таго як расейскія рынкі перажылі абвал каціровак, які саступае паводле маштабу толькі крызысу 1998 г.

Падзеньне асноўных індэксаў, што пачалося ў аўторак, працягнулася ў сераду.

За паўтары гадзіны ў сераду індэкс РГС абваліўся на 6,3%, а ММВБ на 3%.

Пры гэтым лідэрамі падзеньня сталі акцыі Ашчаднага банку і Ўсерасейскай гандлёвай біржы, што належаць дзяржаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?