Пасьля нэрвовай ночы, зь перавагай трохі больш чым адзін адсотак, на праймэрыз кіруючай партыі «Кадыма» міністарка замежных справаў Ізраілю Цыпі Ліўні абышла міністра транспарту Шаўля Мафаза.

Нагадаем, Эгуд Ольмэрт, дзейны прэм’ер‑міністар, пасьля карупцыйнага скандалу быў вымушаны падаць у адстаўку і прызначыць выбары свайго наступніка на пасадзе партыйнага лідэра.

Цяпер, як кіраўніца найбольш вялікай фракцыі ў парлямэнце, Цыпі Ліўні мусіць сфармаваць кааліцыю і новы ўрад.

Калі ў яе гэта атрымаецца, дык Ліўні зробіцца другой, пасьля Голды Мэір, жанчынай‑прэм’ерам за ўсю ізраільскую гісторыю. У кар’еры дзьвюх жанчынаў шмат падобнага. Абедзьве кіравалі міністэрствамі замежных справаў. Да таго ж, як і Голда Мэір, якая колькі год жыла ў Пінску, Цыпі Ліўні таксама мае дачыненьне да Беларусі — яе бацька Эйтан нарадіўся ў Горадні ў 1919 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?