Cустрэча з Ангелай Меркель адбылася пасля канферэнцыі «За правы чалавека ва ўсім свеце», якая праходзіла ў Берліне.
Падчас адкрыцця канферэнцыі канцлер Нямеччыны
Ангела Меркэль адзначыла, што лічыць вырашэнне праблемы правоў чалавека ў Беларусі прыярытэтным для Еўропы.Ангела Мэркэль вельмі пазітыўна ацаніла тое, што ў залі прысутнічае лідэр дэмакратычных сіл Беларусі. У сваім выступе Ангела Меркель вітала той факт, што ў нашай краіне, нягледзячы на складаныя умовы, ёсць людзі, якія працягваюць змагацца за правы чалавека.
Падчас двухбаковай сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Аляксандр Мілінкевіч выклаў сваю бачанне сітуацыі ў Беларусі, заклікаў ЕС і Нямеччыну праводзіць актыўную маральную і гнуткую палітыку ў дачыненні да Беларусі.
Сёння Аляксандр Мілінкевіч праводзіць перамовы з Старшынёю партыі ХДС Рональдам Пафалам. Пасля перамоваў Аляксандр Мілінкевіч і Рональд Пафала возьмуць удзел у цырымоніі перадачы калекцыі кніжак для бібліятэкі ЕГУ.