Забарона ахоплівае таксама пад’езды дамоў, дзіцячыя ўстановы, прыпынкі грамадзкага транспарту і шэраг іншых аб’ектаў.

Кіеўская гарадзкая рада амаль адзінагалосна падтрымала адпаведны праект рашэньня забараніць паленьне ў шэрагу грамадзкіх месцаў.

У адпаведнасьці з гэтым рашэньнем цалкам забароненае паленьне ў месцах дзіцячага адпачынку, установах адукацыі, культуры і спорту, аховы здароўя, на летніх пляцоўках, уключна з паркамі, сквэрамі і пляжамі, у 50‑мэтровай зоне вакол прыпынкаў грамадзкага транспарту і цэркваў, у ліфтах, пад’ездах і лесьвічных пляцоўках, падземных пераходах, на працоўных месцах прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў.

Пад частковую забарону патрапілі офісныя памяшканьні, установы гандлю, уключна з гандлёвымі шэрагамі, рынкамі, шапікамі, у месцах грамадзкага харчаваньня — рэстаранах, пабах, кавярнях і барах, у начных клюбах і дыскатэках. Не абмінула частковая забарона паленьня і органы дзяржаўнай улады і мясцовага кіраваньня. Усе пералічаныя аб’екты, дзе паленьне будзе часткова абмежаванае, павінныя ў трохмесячны тэрмін ад моманту ўступленьня ў сілу дадзенага рашэньня абсталяваць ізаляваныя пляцоўкі для аматараў тытуню.

Парушальнікаў чакае адміністрацыйная адказнасьць.

Паводле Дело

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0