Амаль палавіна насельніцтва Беларусі гатова ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва АЭС.

Такія даныя атрыманы нібыта ў ходзе праведзенага ў рэспубліцы сацыялагічнага апытання на тэму «Вывучэнне грамадскай думкі па праблеме ядзернай энергетыкі і распрацоўка рэкамендацый па павышэнню ступені даверу насельніцтва да будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь». Аб гэтым паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Хурс сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Ён адзначыў, што адно з пытанняў даследавання датычыла ўмоў, на якіх насельніцтва згодна ўкладваць свае свабодныя сродкі ў будаўніцтва АЭС. Па выніках апытання, 6 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі, што ўкладвалі б сродкі ў доўгатэрміновыя дэпазіты, 25,2 працэнта — у набыццё акцый АЭС, 11 працэнтаў — у аблігацыі ўнутранай пазыкі. Усяго 49 працэнтаў насельніцтва гатовы ў той або іншай меры ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва станцыі, паведаміў Міхаіл Хурс.

На яго думку, варта было б аб’явіць стварэнне АЭС народнай будоўляй.
Значная частка свабодных сродкаў насельніцтва, якія цяпер ніяк не задзейнічаны, магла б быць накіравана на важную і патрэбную справу. «Ад гэтага выйграе і насельніцтва, і рэспубліка», — падкрэсліў Міхаіл Хурс.

Сацыяльнае апытанне па вывучэнні грамадскай думкі па праблеме ядзернай энергетыкі было праведзена Інстытутам сацыялогіі ў снежні 2007‑га — лютым 2008 года. У ходзе яго па выпадковай выбарцы апытаны 2011 рэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?