18 верасня Раману Менцюку прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху пры эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Шункевіч.

Паводле яго слоў, ад паслуг адваката Р.Мянцюк адмовіўся. Прадстаўнік УУС таксама зазначыў, што

абвінавачваны аказвае актыўнае садзеянне следству.

Нагадаем, 2 сакавіка, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген‑Гольф» у стане алкагольнага ап’янення, Мянцюк стаў вінаватым у ДТЗ на 8‑м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы. У выніку некалькі аўтамашын, якія супрацоўнікі міліцыі выставілі ў якасці шчыта, былі пашкоджаныя, а вадзіцелі і пасажыры некаторых з іх — траўмаваныя. Неўзабаве пасля распачынання крымінальнай справы Мянцюк уцёк. Яго затрымалі ў Маскве 8 ліпеня і па рашэнні Прэсненскага суда арыштавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?